FUNDACJA KAMUNIKAT.ORG
Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org – гэта найбуйнейшая беларуская on-line бібліятэка ў сьвеце. У нашых рэсурсах сабрана ўжо амаль 60 000 розных беларускіх публікацый (кнігі, аўдыёкнігі, газэты, часопісы, відэа і іншае). Кіруемся прынцыпам: сабраць у адным месцы тое, што выдадзена па-беларуску альбо пра Беларусь на іншых мовах.
Items currently visible on Apple’s public App Store page. This may not be the complete App Store Connect catalog.
Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org – гэта найбуйнейшая беларуская on-line бібліятэка ў сьвеце. У нашых рэсурсах сабрана ўжо амаль 60 000 розных беларускіх публікацый (кнігі, аўдыёкнігі, газэты, часопісы, відэа і іншае). Кіруемся прынцыпам: сабраць у адным месцы тое, што выдадзена па-беларуску альбо пра Беларусь на іншых мовах.
Наша мэта – зрабіць беларускую літаратуру больш папулярнай і больш даступнай для беларусаў.
Aдлічбоўваем архіўныя нумары беларускай прэсы: той, якая выходзіла ў самой Беларусі і ў эміграцыі (Нямеччына, Вялікая Брытанія, Францыя, ЗША, Канада) або выдавалася беларускай этнічнай меншасьцю ў Польшчы ці ў Літве. Гэтыя пэрыядычныя выданьні публікуюцца на сайце Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі ў рубрыцы Перыёдыка.
Запісваем аўдыёкнігі сучасных беларускіх аўтараў. Сярод кніг, якія мы агучылі ў супрацоўніцтве зь Міжнародным Саюзам Беларускіх Пісьменьнікаў разам зь беларускімі акторамі Купалаўскага тэатру (Свабоднымі купалаўцамі), ёсьць і "Галасы Утопіі" Сьвятланы Алексіевіч – пяцікніжжа, за якое яна, першая ў гісторыі беларуска, атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры. Агучаныя таксама кнігі Ларысы Геніюш, Уладзіміра Арлова, Андрэя Федарэнкі, Барыса Пятровіча, Алеся Аркуша, Артура Клінава, Валеры Гапеева і іншых сучасных беларускіх аўтараў. Зусім бясплатна іх можна паглядзець і паслухаць на нашым YouTube-канале, на які вельмі рэкамэндуем падпісацца.
З 2021 году вядзем таксама выдавецкую дзейнасьць. Мы выдалі ўжо больш за 20 друкаваных кніг, якія распаўсюджваюцца ў асноўным на кніжных кірмашах падчас розных імпрэзаў беларускай дыяспары, на аўтарскіх сустрэчах, а таксама празь інтэрнэт. Сярод нашых аўтараў самыя папулярныя сучасныя беларускія літаратары: Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Валянціна Аксак, Ганна Янкута, Алег Мінкін і ішныя.. Мы выдалі таксама грунтоўную манумэнтальную кнігу «(Не)расстраляныя» – пра беларускіх літаратараў, расстраляных савецкімі катамі ў 1937 годзе.
Нас можна сустрэць на найважнейшых кніжных кірмашах у Польшчы і Літве. Прэзэнтацыі нашых выданьняў і сустрэчы з аўтарамі праводзіліся дагэтуль ў Польшчы, Літве, Нямеччыне і Італіі. Такія імпрэзы, дзе б яны ні праходзілі, заўсёды нагода для сустрэчаў зь беларускай дыяспарай, з тымі беларусамі, якія не па сваёй волі пакінулі Бацькаўшчыну.
Quick answers based on the latest observed App Store data.
The latest observed download price is Free. Open the official App Store link to confirm the current checkout price.
Apple’s public page currently shows 0 purchase items in this storefront. The public list may be incomplete.